"Літаратурныя чытанні, прысвечаныя 156-годдзю са дня нараджэння мецэнаткі Магдалены Радзівіл" - фотоотчет

8 ліпеня ля мемарыяльнага знака на месцы былога маёнтка Магдалены Радзівіл з рода Завіша ў вёсцы Дуброва з падачы Асіповіцкага гісторыка-краязнаўчага музея адбыліся першыя Магдаленаўскія чытанні, прысвечаныя 156-годдзю са дня нараджэння мецэнаткі.
На мерапрыемстве прысутнічалі намеснік старшыні Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта Ганна Землянухіна, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ігар Петух, старшыня Лапіцкага сельскага Савета дэпутатаў Аляксандр Гарадзілаў і іншыя.

Перамяжоўваючыся з песнямі і танцамі ў выкананні народнага ансамбля песні і музыкі “Сузор’е”, словы ўсеабдымнай любові да Радзімы прагучалі з вуснаў члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Лёлі Багдановіч і заслужанага работніка культуры Анатоля Тамашэўскага, а таксама паэтак Соф’і Мароз, Ганны Шарамет, Ксеніі Шаржановіч.

Пісьменнік, журналіст, кнігавыдавец, краязнаўца Віктар Хурсік пазнаеміў прысутных з жыццёвым шляхам мецэнаткі, а прадстаўнікі УК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”, акрамя выставы, прысвечанай творцам Асіповіччыны і непасрэдна пані Магдалене, прапанавалі публіцы міні–пастаноўку паводле кнігі Віктара Уладзіміравіча “Белы лебедзь у промнях славы” — першага выдання пра знакамітую зямлячку.

Завяршаліся чытанні пранізлівай мелодыяй паланэза Міхала Клеафаса Агінскага, якога падчас жыцця таксама нападкала пакутніцкая доля выгнанніка.

610